Хачу пазнаёміць вас з цудоўнай кнігай, у якой згадваецца не толькі пасляванная Івацэвіччына,але і многія іншыя населенныя пункты Беларусі. Кніга прынясе вам сапраўдную асалоду. Вы быццам апынецеся ў тых далёкіх саракавых гадах. Толькі што скончылася вайна. Наперадзе ўсё жыццё ...


  1. Марціновіч А. Цень крумкачовага крыла.- Мн.: Маст.літ., 1991

   Герой рамана належыць да пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайной. Пасля вайны прыязджае ў разбураны Мінск і ўладкоўваецца на працу ў  газету. Па справах рэдакцыі наведвае многія гарады і вёскі Беларусі. 15 верасня 1946 года яму трэба было рабіць матэрыял у Косаўскім раёне. На старонках 267-273 вы можаце прачытаць пра наш горад і пра вёску Бялавічы у паслеваенны час.
    Чытаць урывак

Аркадзь Марціновіч

Цень крумкачовага крыла
(урывак)

15 верасня 1946 г. Сёння паласа наша з Косаўскага раёна пайшла ў набор. Тры дні пісалі яе мы з Семаком. Ну, пісалі, вядома, не разам, а кожны сваю палавіну: ён — тры выступленні сялян і карэспандэнцыю за сваім подпісам, я — таксама тры выступленні і свой матэрыял.
Але запішу усё па парадку, як было.
Туманнай, яшчэ соннай раніцай сышлі мы з цягніка на станцыі 1вацэвічы. Тут знаходзяцца ўсе кіруючыя установы Косаўскага раёна. Сам Косаў, даволі вядомы старадаўні гарадок, амаль поўнасцю разбураны ў вайну, і там пакуль што няма дзе размясціць раённыя ўстановы. Ходзяць чуткі, што раённы цэнтр застанецца ў Івацэвічах назаўсёды, раён будзе перайменаваны ў Івацэвіцкі; тут бярэцца пад увагу яшчэ і тое, што Косаў знаходзщца далёка ад чыгункі, а гэта, як вядома, стварае дадатковыя нязручнасці і невыгоды ў кіраванні раёнам. А Івацэвічы размешчаны каля самай чыгункі; мястэчка больш-менш уцалела ў вайну, былі панішчаны толькі чыгуначныя будынкі на станцыі ды акаляючыя яе дамы. Эдзік ужо аднойчы быў тут у камандзіроўцы і яшчэ ў дарозе расказаў пра гэта нам з Семаком.
Хоць па календары ўжо была восень, але ў прыродзе гэта яшчэ мала заўважалася, дзень браўся цёплы. I мы ладна пасядзелі на лаўцы непадалёк ад драўлянай будыніны, прыстасаванай пад вакзал. Каб не траціць дарэмна час, Сямак прапанаваў прыдумаць тую самую «шапку» — назву нашай паласы. Дастаўшы блакнот, ён сказау:— Ёсць такі метад прыдумваць загаловак: бяры паперу, аловак і запісвай усё больш-менш прыстойнае, што прыйдзе ў галаву; многа назапісвай; а потым чытай запісаныя варыянты і выкрэслівай спачатку яўна кепскія, потым горшыя, пакідай лепшыя, а то з двух загалоўкаў рабі новы, і, такім чынам, быццам прасейвай праз сіта, пакуль не застанецца адзін або два варыянты.Так мы і зрабілі. Сямак запісаў не меньш дваццаці загалоўкаў, прыдуманых ім і мною, а тады разам перабралі усе іх і ўрэшце спыніліся на такім тэксце: «У вёсцы адроджанага краю».Потым пайшлі ў райком партыі,— Эдзік помніў туды дарогу. Сакратар райкома адразу прыняў нас, ён быу пакуль што адзін у кабінеце,— рабочы дзень толькі пачынаўся. Мы адрэкамендаваліся, правільней сказаць, гаварыў адзін Сямак. Ён сказаў пра мэту нашага прыезду, і сакратар, нядоўга падумаўшы, назваў вёску Бялавічы і тут жа паабяцаў паспрыяць нам з транспартам, каб дабрацца туды. Не прамінуў сакратар сказаць, што бялавіцкія сяляне спраўна разлічыліся з дзяржавай па збожжа здачы, па лесанарыхтоўках, па усіх падатках; што вёска паспяхова адбудавалася, што там добра наладжана ўзаема- дапамога сялян, добра працуе жаночы савет і, нарэшце, ужо маецца надзейная ініцыятыўная група па арганізацыі калгаса. Словам, сакратар райкома нібыта наперад ведаў, што нам трэба для паласы. «Шапка», якую мы з Семаком прыдумалі, якраз падыходзіла да таго, што расказаўпра Бялавічы сакратар райкома.Задаволеныя, мы выйшлі на двор. Сямак з Эдзікам засталіся каля райкома пачакаць падводу, якую паабяцаў сакратар, а я пайшоў на пошту паслаць у рэдакцыю тэкст «шапкі». Там, на пошце, напісаў на шэра-зялёным тэлеграфным бланку: «Мінск Савецкая 24 Голубу шапка У вёсцы адроджанага краю Сямак». Тэлеграфіст, немалады мужчына ў вайсковай паношанай гімнасцёрцы, з вялікім шрамам на шчацэ, доўга узіраўся ў напісаны мною тэкст тэлеграмы, потым сунуў мне назад бланк, неяк нерашуча буркнуўшы:Перепишите понятно, по-русски.Я таксама нерашуча ўзяў назад бланк, пастаяў, стрым- ліваючы ў сабе нязгоду ды абурэнне, але ўрэшце адышоўся і перапісаў тэлеграму так, як таго патрабаваў тэлеграфіст; падумаў, зрэшты, супакойваючы сябе, што, мабыць, тэлеграфны апарат не мае літар «і» ды «ў», а сам гэты тэлеграфіст, можа, прыезджы і не ведае беларускай мовы. Але ён і на гэты раз доўга ўзіраўся ў тэлеграму, я заўважыў, што ён не перачытваў яе, а штосьці абдумваў. Я цярпліва чакаў. Нарэшце тэлеграфіст выціснуў з сябе:Не могу я принять эту телеграмму.— І падае мне яе назад.Я не бяру, абураюся, патрабую тлумачэння, тлумачу сам, што гэта такое, потым дастаю і сую яму сваё камандзіровачнае пасведчанне. Тэлеграфіст урэшце здаўся, прыняў тэлеграму.Калі я, вярнуўшыся да сваіх таварышаў, расказаў ім гэтую прыгоду, Сямак адразу разгадаў паводзіны тэлеграфіста:— Звышпільны работнік, а ў сапраўднасці балван. Ён палічыў, што ты перадаеш нешта зашыфраванае: маўляў, што за шапка, ды яшчэ голубу, птушцы; няйначай, шпіёнскі тайнапіс...Як кажуць, і смешна, і горка.Бялавічы — вёска невялікая, двароў на шэсцьдзесят, з пясчанай, засмечанай, у калдобінах вуліцай. Хаты пераважна старыя, учарнелыя, з саламянымістрэхамі; новыя хаты толькі ў адным канцы вуліцы, там, дзе паблізу вёскі праходзіць гасцінец. Але і панылы выгляд старых будынкаў не засмуціў мяне, я быццам не заўважаў гэтага,— мабыць, таму, што яшчэ па-летняму зелянелі лісцем кусты ў гародчыках, перад хатамі, садовыя дрэвы за хатамі, старыя кудлатыя каштаны ўздоўж вуліцы, а галоўнае, таму не звяртаў увагі на бедны вонкавы выгляд вёскі, што змалку, па сваёй Рутцы, ведаў вёску такою — беднай, старасвецкай, амаль нязменнай у сваім быце і аднастайнасці. Ціхамірным спакоем і нейкім неразгаданым родным хараством дыхнула на мяне вёска. Я разумеў, што новыя хаты ў канцы вуліцы пасталі на месцы спаленых, але дзіўна здалося мне, што ніколі ніякай вайны не было, быццам гэта няпраўда ці сон, што Рутка спалена, знішчана з людзьмі... На падворках грэбліся куры, выглядваючы і клюючы нейкія зярняткі ды драбнюткія каменьчыкі; важна паходжваў дужы, вялікі ў параўнанні з курамі певень, час ад часу, быццам для прыліку, дзёўбаючы таксама ў зямлю, а найбольшдык па-вартаўніцку косячы вокам павакол. 3 аднаго ці з другога хлява раптам пачуецца піск або рохканне свінчаці А надвячоркам, узняўшы хмару пылу над вуліцай, вярнуліся каровы з пашы, і кожная ахвотна, нават радасна заходзіла ў свой двор, дбайна несучы поу- нае вымя, нібыта па-чалавечы разумеючы, што прынесла яна дар сваім гаспадарам. Я, здаецца, даўно адвык ад вёскі,— тры гады вучобы ў Мінску ды сем гадоў вайсковай службы — дастатковы час для гэтага; але цяпер, апынуўшыся ў Бялавічах, я нібыта вярнуўся ў сваё маленства і нібыта вярнулася да мяне пачуццё роднасці з вёскай.Два дні прабылі мы ў Бялавічах. Старшыня сельсавета павадзіў нас па вёсцы і яе ваколіцах, расказаў шмат чаго цікавага, назваў людзей, чые выступленніна яго думку, варта даць газеце. Мы з Семаком падзялілі гэтых людзей, мне выпала зрабіць выступленні загадчыка хаты-чытальні, настаўніка пачатковай школы, а таксама депутата сельскага Савета, былога партызана, ён якраз і з'яўляўся кіраўніком ініцыятыўнай групы, якая рыхтавала арганізацыю калгаса у Бялавічах. Я запытаўся ў яго, а колькі ж чалавек налічвае цяпер ініцыятыўная група, і пачуў адказ: «Пакуль што тры. Ведаеце, пачнеш гаварыць з каторым, а той адказвае, што яму і так добра, без калгаса. Як толькі удасца сагітаваць хоць бы дзесяць чалавек, то адразу збяром сход і створым калгас».На ноч старшыня сельсавета завёў нас на недалёкі ад Бялавічаў хутар. Хата — прасторная і, як неўзабаве мы пераканаліся, бязбедная. Гаспадыня паставіла на стол сма- жаніну, свежы белы сыр клінком, тварог у смятане, гурт нядаўняга засолу і нават мёд. Гаспадар дастаў з камоды пляшку гарэлкі. Гаспадар хударлявы, жылісты, з кароценькай бародкай і акуратнымі густымі вусамі, з вузкаватымінібыта прыжмуранымі вачыма, у якіх свяцілася цідапытлівасць, ці недаверлівасць. Думкі перакінулі мяне на радзіму, у гады майго маленства, у той час, калі бацька падараваў мне, падлетку, тры кнігі, прынесеныя ім з хутара Язьмінка, з хаты раскулачанага Адама Збароўскага. Я не ведаў тады, не ведаю і цяпер, ці былі ў Збароўскага парабкі, але з тых маіх далёкіх дзіцячых гадоў жыло ўва мне ўяўленне, што кулакі багацелі чужою працай; і цяпер, апынуўшыся на іншым хутары, я міжволі глянуў на рукі гаспадара; але яны былі моцныя, агрубелыя, учэпістыя,— такія рукі не знаюцца з лёгкай работай.За сталом сядзелі упяцярых: мы — трое карэспандэнтаў, старшыня сельсавета і гаспадар. Гаспадыня толькі прыслужвала, сачыла, каб усяго хапала на стале. У хаце яшчэ былі дзве дзяўчыны, дочкі гаспадароў, блізняты, тонкія, гэткія хударлявыя, сарамлівыя, і хоць былі яны абсалютна падобныя адна на адну, але здавалася, што кожная нібы падсвечвае нечым другую, дадаючы той прывабнасці. Наш Эдзік пачаў быў падступацца да сястрычак, адразу ж паабяцаўшы заўтра раненька, пры дзённым святле, сфатаграфаваць іх; але разгарнуць сваё заляцанне Эдзік не змог, бо, як толькі мы сталі рассаджвацца за стол, дзяўчаткі дружна вышмыгнулі за дзверы, у другую палавіну хаты, і не паказваліся адтуль.Адной пляшкі гарэліцы нам не хапіла, гаспадар дастаў з камоды другую. Мне ужо не хацелася ні піць, ні есці,— згаладаўшыся за дзень, я напачатку моцна накінуўся на яду. Гаспадар — ён сядзеў поруч са мною, злева,— сказаў:А вы пакаштуйце гурочак з мёдам.Я недаўменна здзівіўся, ніколі не даводзілася мне ні чуць, ні бачыць, каб елі гурок з мёдам, тым больш — каб гэтак закусвалі гарэлку; у маім разуменніне ўкладвалася, як гэта можна спалучаць кіслае з салодкім. Я нерашуча адрэзаў скрылёк гурка, памазаў яго мёдам. Смачна!.. Цяпер ужо, адкрыўшы новае для сябе, я падзівіўся з захапленнем. Смачна і спажыўна!.. А я дасюль і не ведаў гэтага. А гаспадар ведаў. Смешна, можа, але пасля гэтага я адчуўбыццам нейкую асаблівую павагу да гаспадара, нават прыязнасць, мне захацелася больш пагаварыць з ім. Я запытаўся, колькі ў яго ворыўнай зямлі; ён адказаў: чатыры гектары. Я ўспомніў, што столькі ж лічылася і ў нас. Але карміць нас дапамагала бацькава зарплата, а не зямля. 3 зямлёй зналася, лічы, адна маціі не магла яна як след справіцца з тымі чатырма гектарамі.Я запытаўся ў гаспадара, знарок запытаўся так, быццам нічога не ведаю ні пра якую ініцыятыўную групу:А калгас рабіць у вас яшчэ не збіраюцца? Гаспадар адказаў:Зробяць, а як жа. Хоча хто ці не хоча, а зробяць.Я трохі разгубіўся і не ведаў, што сказаць на гэта гаспадару. А ён, таксама памаўчаўшы, загаварыў зноў:Ну, я ж кажу: ніхто, мабыць, не уцячэ ад калгаса. Але скажыце, вось у вас там, ва ўсходнікаў, усюды калгасы, і два гады ўжо, як прагналі немцаў, але чаму там, кажуць, галадаюць і адтуль едуць і едуць па помач сюды?..Перамагаючы сваю разгубленасць, я пачаў гаварыць пра разбурэнні ва ўсходніх раёнах рэспублікі, якія непараўнальна больш пацярпелі, чым заходнія. У душы ў мяне ўзнімалася непрыязнасць да гаспадара, і зноў успамінаўся мне раскулачаны Збароускі з Язьмінкі.Гаспадар моўчкі выслухаў маю «палітгутарку». Памаўчаў і я. Потым запытаўся ў яго:А у вайну вы ў арміі служыліці, можа, партызанілі?Быў і на вайне, у канцы ўжо, у Прусіі,— адказаў гаспадар.— А да таго жыў тут, у акупацыі. Неяк от убе- рагліся,— нібы вінавата дадаў ён. Потым устаў, ступіў да той жа камоды, выцягнуў шуфлядку, нядоўга пакорпаўся там і вярнуўся з медалём у руцэ; паказаў мне яго: «За отвагу»,— прачытаў я вядомыя словы.Старшыня сельсавета, які дагэтуль увесь час размаўляў з Семаком, павярнуўся да мяне і сказаўкіўнуўшы на гаспадара:Адзін ён вярнуўся з Прусіі. А пайшло туды нашых восем чалавек.Багата там палегла,— пацвердзіў гаспадар.— Дзе палегла, як і бывае ў баі, а дзе дык і па безгалоўі; мабілізавалі нас пасля вызвалення, адразу ненавучаных і пагналі на фронт.Старшыня сельсавета, апраўдваючы кагосьці сказаў:Хто ж вінаваты, раз не было калі вучыць. Вайна.У мяне абазвалася нязгода з такім апраўданнем; але пярэчыць я не стаў. Старшыня сельсавета паспяшаўся абвясціць тост:Давайце вып'ем за Перамогу!..Да поўначы прасядзелі мы за сталом, аж пакуль не выгарала ўся газа ў лямпе.Назаўтра працягвалі сваю работу. Сустрэліся з людзьмі, з якімі не паспелі пагаварыць напярэдадніі апоўдні пакінулі Бялавічы. Трэба было спяшацца дадому, часу на напісанне паласы адпушчана было небагата.Прыехалі мы ў Мінск, з'яўляемся ў рэдакцыю, а нас сустракаюць абураным пытаннем: «Чаму ж не паведамілі тэлеграфам шапку?» Значыць, тэлеграманаша не прыйшла. Звышпільны тэлеграфіст не адправіў яе. Я расказаў, як усё было у Івацэвічах. Голуб урэшце супакоіў:Папросім друкароў, можа, выручаць. А не, дык абы- дземся наборным шрыфтам.19 верасня 1946 г. Выйшла газета з паласой. Зверху — клішыраваны загаловак, тая самая шапка: «У вёсцы адроджанага краю» (пастараліся друкары, уважылі просьбу рэдакцыі). Пад шапкай — урэзка, у якой гаворыцца, што сяляне вёскі Бялавічы Косаўскага раёна расказваюць аб сваім жыцці пры Савецкай уладзе. Тут жа змешчаны выступленні, якія напісалі за сялян мы з Семаком, і фотаздымкі, зробленыя Эдзікам. А унізе — на месцы падвала, завёрстаныя побач, падагнаныя да аднолькавага памеру, кожная на тры калонкі, дзве карэспандэнцыі: «Аднаўлен- не» Семака і «Будучыня» — мая (лепш назваць яе замалёўкай). Як гэта падказвае загаловак замалёўкі, я апісаў будучыню вёскі Бялавічы, але напісаў пра усё у цяперашнім часе, быццам гэта ужо сённяшняя рэальнасць.«...Я прыязджаю у Бялавічы, іду па роўнай, як страла, вуліцы, абсаджанай клёнамі і каштанаміі бачу: на хатах чарапічныя дахі; уздоуж вуліцы цягнуцца жоўтыя яшчэ слупы электралініі; свеціцца вялікімі вокнамі новы будынак клуба; на месцы старой пачатковай школы красуецца новая, сярэдняя; на другім баку вуліцы, амаль насупроць школы,— калгасная кантора; а ззаду за ёю, воддаль за сядзібай,— калгасны двор: свірны, павеці, а яшчэ далей — даўжэзныя прысадзістыя будынкі кароўніка, стайні; а навакол вёскі разлягаюцца палеткі, на якіх няма ні межаўні гарбатых загонаў,— вольна трактарам цягаць там магутныя плугі ды шырачэзныя сеялкі; высокія ўраджаі дае зямля, і багата жывуць калгас...»Пасля гэтых малюнкаў, выдуманых мною, стаяць тры традыцыйныя зорачкі, пасля якіх замалёўка заканчваецца такімі фразаміі «Таго, што апісана вышэй, у вёсцы Бялавічы яшчэ няма. Але праз пяць год мары сялян здзейсняцца».Прачытаўшы замалёўку, я задаволена надзівіўся з сябе, што прыдумаў гэткі цікавы сюжэтны ход. А потым уявіў, як будуць чытаць маю замалёўку ўБялавічах, успомніў словы невядомага мне селяніна, які адказаў дэпутату сельсавета на яго агітацыю за калгас: «Мне і так добра, без калгаса...» А услед наўстаў перада мною хударлявы, жылісты, з моцнымі працавітымі рукамі хутаранец, які іншымі словамі, але выказаў тое самае непрыманне калгаса. І, можа, хтосьці там, у Бялавічах, прачытаўшы пра будучыню, намаляваную мною, паслаў мацюка па маім адрасе... І наўрад ці павераць бялавіцкія сяляне ў тое, што за адну пяцігодку так перайначыцца іхняя вёска...Маё задавальненне ад прыдумкі, якую я знайшоў, пішучы замалёўку, раптам памеркла, патухла.  

Комментариев нет:

Отправить комментарий