Выстава работ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА 

ў Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі

 Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння мастака, скульптара, лінгвіста, гісторыка, этнографа, пісьменніка, паэта, аднаго з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу Язэпа Драздовіча. З нагоды гэтай падзеі  ў музеі нашага горада ладзіца выстава "Скарбніца Язэпа Драздовіча".  Драздовіча называлі "беларускі Леанарда да Вінчы". Да канца красавіка жадаючыя яшчэ могуць наведаць выставу. Для астатніх мы прапануем відэарэпартаж з яе адкрыцця.


Комментариев нет:

Отправить комментарий